«Сёньня мы пакуль туды ўвайсьці ня можам, ведаючы, што каля 100 чалавек там знаходзілася. Спадзяюся, як толькі сытуацыя зьменіцца, мы зможам вярнуцца да таго, каб пераканаць людзей пакінуць населены пункт», — заявіў ён.
Пры гэтым чыноўнік не ўдакладніў, чаму ўлады «ня могуць» увайсьці на тэрыторыю вёскі.
У сваю чаргу, у «Расейскім добраахвотніцкім корпусе» (РДК) заявілі, што байцы падразьдзяленьня працягваюць кантраляваць Новую Тавалжанку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхары Белгарадзкай вобласьці расказалі, што адбываецца ў іх гарадках ля мяжы з Украінай«Хачу нагадаць усім грамадзянам Расеі, што гэта не нейкая маленькая закінутая вёска — населены пункт у пяць тысяч чалавек. Цяпер ён пусты, тут знаходзяцца толькі байцы „Расейскага добраахвотніцкага корпусу “. Іншай улады ў гэтым рэгіёне няма», — заявіў прадстаўнік РДК.
Ён таксама зазначыў, што «калі спадар Гладкоў ня можа кантраляваць сваю падшэфную тэрыторыю», то байцы РДК будуць размаўляць «толькі зь яго кіраўнікамі, якія знаходзяцца ў Маскве».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Расеі паведаміў пра «баі з дывэрсантамі» і заявіў, што гатовы сустрэцца для перадачы палонных расейцаўУ мінулыя выходныя і ў панядзелак 5 чэрвеня ў Белгарадзкай вобласьці Расеі ішлі баі. Увечары 4 чэрвеня Мінабароны Расеі абвясьціла, што падразьдзяленьні прыкрыцьця дзяржаўнай мяжы Заходняй вайсковай акругі і памежнікі здолелі спыніць спробу «дывэрсійна-разьведвальнай групы» пераправіцца празь раку ў раёне населенага пункта Новая Тавалжанка Белгарадзкай вобласці.
«Расейскі добраахвотніцкі корпус» і легіён «Свабода Расеі», у сваю чаргу, апублікавалі некалькі ролікаў, у якіх гаворыцца аб захопе аб’ектаў у Шэбэкіне і суседняй Новай Тавалжанцы і ўзяцьці палонных, якіх яны прапанавалі перадаць губэрнатару рэгіёну, калі ён прыедзе на прызначаную сустрэчу.