Палітвязень Андрэй Герасімовіч правёў у ШЫЗА больш за 50 сутак

Андрэй Герасімовіч. Архіўнае фота.

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». 23-гадовага Андрэя Герасімовіча трымаюць за кратамі ў бабруйскай калёніі № 2.

Па інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя ўстановы ўтрымлівала палітвязьня ў штрафным ізалятары больш за 50 сутак запар. Цяпер яго перавялі ў памяшканьне камэрнага тыпу тэрмінам на 5 месяцаў. Акрамя гэтага, яго папярэдзілі, што могуць «накінуць» тэрмін паводле новай крымінальнай справы.

Андрэй — жыхар Горадні, былы студэнт Горадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы. Хлопца абвінавацілі паводле арт. 364 КК (Гвалт у дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі) і арт. 342 КК (Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). 18 чэрвеня 2021 года яму прысудзілі 2,5 гады калёніі і ўзялі пад варту ў залі суду.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ шэсьць чалавек