Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле Бюро журналісцкіх расьсьледаваньняў (TBIJ), Guardian, Repórter Brasil і Forbidden Stories.
За апошнія шэсьць гадоў з прычыны пашырэньня ранча, на якіх вырошчваюць жывёл на забой, лясы Амазоніі скараціліся на 1,7 мільёна гектараў.
Расьсьледавальнікі вывучылі спадарожнікавыя здымкі тысячаў бразыльскіх ранча блізу больш чым дваццаці скатабойняў. Усе яны належаць тром найбуйнейшым экспарцёрам ялавічыны, якія пастаўляюць мяса на рынкі ЭЗ, Вялікабрытаніі і Кітая. Усе тры фірмы публічна заяўляюць аб сваёй прыхільнасьці ўстойліваму разьвіцьцю і аб адмове ад супрацоўніцтва з фэрмамі, зьвязанымі з абязьлесеньнем.
«Амазонія вельмі блізкая да пераломнага моманту. Таму такія лічбы вельмі трывожныя. Амазонія ня можа дазволіць сабе губляць такую колькасьць дрэў... гэта мае плянэтарныя наступствы», — лічыць Алекс Віяратна, старшы дырэктар міжнароднай экалягічнай арганізацыі Mighty Earth.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зялёны ачаг. Амазонія як вечная крыніца каранавірусаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лясы Амазоніі ўпершыню ў гісторыі сталі больш вылучаць вуглякіслага газу, чым паглынаць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бразылія: зьнішчэньне "лёгкіх" плянэты выклікае глябальную трывогу