Па інфармацыі праваабаронцаў, спэцыялістка ў этыкеце Аксана Зарэцкая пасьля абвяшчэньня прысуду адчула сябе дрэнна, яе шпіталізавалі. Як мінімум тры дні жанчына правяла ў коме, а празь нейкі час яе вярнулі на «Валадарку».
«Вясна» паведамляе, што пасьля абвяшчэньня прысуду Аксану Зарэцкую шпіталізвалі з прычны дрэннага самаадчуваньня. Тры дні палітзьняволеная знаходзілася ў коме. Аднак неўзабвае яе зноў зьмясьцілі ў менскае СІЗА на вуліцы Валадарскага.
Лекары СІЗА не аказвалі належнай мэдычнай дапамогі Зарэцкай, не прымалі нават валяр’янку для яе ў перадачах ад родных.
- Аксана Зарэцкая — сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады, трэнэрка ў этыкеце і бізнэс-камунікацыях, культуралягіня, магістар пэдагогікі. 14 сакавіка ёй прысудзілі 1,5 года калёніі паводле «народнага» арт. 342 КК. У траўні яе этапавалі ў гомельскую ПК-4.