Дата дня
31 траўня 1948 году нарадзілася Сьвятлана Алексіевіч, беларуская пісьменьніца і ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 2015 год. Алексіевіч — аўтарка кніг «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд» і іншых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы ў атачэньні барбараў». Алексіевіч пра нязломнасьць Бяляцкага і «не страляць» як гераізм беларускага вайскоўцаТаксама ў гэты дзень
1792 — самараспусьціўся Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай. Найвышэйшым дасягненьнем Сойму лічыцца прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня.
1859 — у Лёндане запусьцілі гадзіньнік на вежы Біг-Бэн.
1863 — царскія карнікі арыштавалі Аляксандра Аскерку, аднаго зь лідэраў антырасейскага паўстаньня 1863–1864 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кацярына Ваданосава прэзэнтавала вальс «1863», прысьвечаны паўстаньню Каліноўскага. ВІДЭА1997 — Леанід Кучма і Барыс Ельцын падпісалі Дамову аб сяброўстве, супрацоўніцтве і партнэрстве паміж Украінай і Расейскай Фэдэрацыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьве атакі дронамі на сталіцы Ўкраіны і Расеі: у Кіеве ёсьць ахвяры, у Маскве нязначныя пашкоджаньніУ гэты дзень нарадзіліся
1556 — Юры Радзівіл, царкоўны й дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
1640 — Міхал Вішнявецкі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі ад 1669 да 1673.
1651 — Элеанора Марыя Юзэфа Габсбург, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, пасьля княгіня лятарынская.
1809 — Франц Ёзэф Гайдн, аўстрыйскі кампазытар.
1930 — Клінт Іствуд, амэрыканскі кінаактор і рэжысэр.
У памяці
1800 — Міхал Казімер Агінскі, вялікі гетман літоўскі, мэцэнат і кампазытар. Агінскі быў кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай, змагаўся з расейскім захопам беларускіх земляў. Ягонае войска пацярпела паразу ад арміі Суворава ў вядомай бітве пад Сталовічамі. З ініцыятывы і на сродкі Міхала Казімера пабудаваны Агінскі канал.
1937 — Ян Гамарнік, савецкі военачальнік, дзяржаўны і партыйны дзеяч.
1979 — Францішак Чарняўскі, беларускі рэлігійны дзеяч.