Рашэньне аб перамяшчэньні скульптуры, як удакладняе латвійскі партал Lsm.lv, прынятае ў сувязі з тым, што ў 2009 годзе Рада па захаваньні і разьвіцьці гістарычнага цэнтру Рыгі і Дзяржаўная інспэкцыя па ахове помнікаў культуры не ўхвалілі яе разьмяшчэньня ў парку Кронвалда і парэкамэндавалі выбраць іншае месца.
На пачатку сакавіка 2023 году Рада па помніках Рыскай думы вырашыла перанесьці помнік паэту.
Раней Рада Рыскай думы па помніках падтрымала дэмантаж або перанос шасьці помнікаў савецкага часу, разьмешчаных у межах гораду, паколькі яны «ўслаўляюць савецкі рэжым».
Улетку 2022 году Сэйм Латвіі прыняў закон «Аб забароне экспанаваньня аб’ектаў, якія ўслаўляюць савецкі і нацысцкі рэжымы, і іх дэмантажы на тэрыторыі Латвійскай Рэспублікі». Такія помнікі, згодна з дакумэнтам, павінны былі зьнесьці да 15 лістапада. У сьпіс на дэмантаж уключылі 69 помнікаў.
У канцы жніўня латвійскія ўлады зьнесьлі помнік воінам Савецкай Арміі. А ў кастрычніку ў Даўгаўпілсе дэмантавалі два манумэнты савецкім воінам — стэлу ў сквэры Славы і мэмарыял насупраць Брацкіх могілак.
У Мінабароны Расеі ў адказ на гэта тады заявілі, што Расея будзе аднаўляць савецкія вайсковыя помнікі, дэмантаваныя ў іншых краінах, на сваёй тэрыторыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У горадзе Дніпры дэмантавалі помнік расейскаму навукоўцу Ламаносаву. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кацярыну ў музэй, Суворава — на пераплаўку. Як зьнікаюць сымбалі расейскага імпэрыялізму