Падчас 40-хвіліннай гутаркі онлайн зь міністрам замежных спраў Партугаліі Жуанам Кравіньню Сьвятлана Ціханоўская заявіла аб недапушчальнасьці зьмякчэньня санкцый супраць «Беларуськалію» і ў дачыненьні да транзыту калійных угнаеньняў, паведаміў @pozirkonline дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.
«Гэта, па сутнасьці, дэвальвуе ўсе намаганьні Эўразьвязу і перашкаджае эўрапейскаму адзінству», — прывёў Вячорка словы Ціханоўскай.
Ён паведаміў, што Ціханоўская таксама выступіла за ўвядзеньне новых санкцый Эўразьвязу супраць уладаў Беларусі, але не ўзамен на зьмякчэньне старых.
Бакі абмеркавалі сытуацыю з пастаўкамі калію ў краіны Афрыкі і Паўднёвай Амэрыкі, якія залежаць ад беларускай прадукцыі. Як адзначыла Ціханоўская, ужо ідзе пошук магчымасьцяў дывэрсыфікацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта недапушчальна». Кіраўнік МЗС Літвы пра прапановы вывесьці з-пад санкцый «Беларуськалій» і Беларускую калійную кампанію ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская правяла перамовы з прэм’ерам Партугаліі, якая выступае за зьмякчэньне калійных санкцыяў адносна Беларусі