Споўнілася пяць месяцаў ад моманту, калі дзясяткі тысяч ізраільцян кожны тыдзень выходзяць на вуліцы ў знак пратэсту супраць прапанаванай прэм’ер-міністрам Бэньямінам Нэтаньягу судовай рэформы, якая дасьць палітыкам большы ўплыў на выбар судзьдзяў. Гэта таксама абмежавала б паўнамоцтвы Вярхоўнага суду адмяняць законы.
Пратэстоўцы могуць заявіць пра пэўны посьпех у тым, што ўлады не ўвасобілі плян так хутка, як спадзяваўся Нэтаньягу, але яго ўрад па-ранейшаму адданы прасоўваньню зьмяненьняў, піша Голас Амэрыкі.
Пад ціскам у краіне і за мяжой Нэтаньягу пагадзіўся адкласьці рэформу, каб паспрабаваць дамовіцца з апазыцыяй пра «залатую сярэдзіну», але пасьля часовага пераключэньня ўвагі на прыняцьце дзяржаўнага бюджэту на мінулым тыдні вельмі спрэчны плян зноў на першым месцы.
Нэтаньягу і яго ўльтраправыя і рэлігійныя саюзьнікі кажуць, што рэформы накіраваны на тое, каб ліквідаваць празьмерныя паўнамоцтвы судовай сыстэмы і збалянсаваць галіны ўлады. Крытыкі бачаць пагрозу незалежнасьці судоў у прэм’ер-міністры, якога судзяць па абвінавачваньнях у хабарніцтве, якія ён адкідае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм'ер-міністар Ізраілю адклаў судовую рэформу на фоне пратэстаўВядучыя эканамісты і вэтэраны нацыянальнай бясьпекі папярэдзілі аб наступствах, заявіўшы, што незалежная судовая сыстэма мае вырашальнае значэньне для эканамічнай моцы Ізраілю і абароны ад спроб ізаляваць яго на міжнародным узроўні.
Дэманстрацыі дасягнулі піку ў канцы сакавіка, калі Нэтаньягу адправіў у адстаўку свайго міністра абароны пасьля таго, як той заклікаў спыніць плян. Ізраільцяне выйшлі на вуліцы ў беспрэцэдэнтным стыхійным агульнанацыянальным пратэсьце да позьняй ночы. Пазьней Нэтаньягу адмяніў сваё рашэньне.
Перад заходам сонца ў суботу, заканчваючы габрэйскі шабат, натоўпы людзей зноў сабраліся ў Тэль-Авіве і іншых гарадах Ізраілю. Пакуль не выглядае на тое, што яны будуць спыняцца, паколькі дзейны прэм’ер-міністар адмаўляцца ад сваіх намераў не зьбіраецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль спыніў экстраную рэпатрыяцыю для беларускіх і расейскіх грамадзян ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль сьвяткуе 75 год дзяржаўнасьці. 10 падпісантаў Дэклярацыі незалежнасьці Ізраілю нарадзіліся ў Беларусі