На відэа, апублікаваным з камэнтарам «Час вяртаць сваё», украінскія вайскоўцы чытаюць малітву, у якой, у прыватнасьці, ёсьць словы «Блаславі наш рашучы наступ». Відэашэраг складаецца, у тым ліку, з кадраў заходняй тэхнікі, нядаўна пастаўленай Украіне, у тым ліку танкі «Леапард» і РСЗО HIMARS, заўважае канал CNN.
Відэа многія камэнтатары разглядаюць як прыкмету хуткага пачатку ўкраінскага наступу — размовы аб падрыхтоўцы якога ідуць ужо некалькі месяцаў. Пры гэтым у роліку не гаворыцца аб тым, што ён ужо пачаўся ці пачнецца ў нейкі канкрэтны час. Генэральны штаб УСУ называе яго «часткай кампаніі інфармацыйнай падтрымкі Ўзброеных сіл», а само відэа зьмяшчае заклік уступаць у шэрагі УСУ, каб «узьняць сьцяг перамогі».
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў у інтэрвію ВВС сказаў, што наступ можа пачацца «заўтра, пасьлязаўтра ці праз тыдзень», і зазначыў, што ў Кіеве падыходзяць да яго вельмі сур’ёзна, як да «гістарычнай магчымасьці», якую «нельга ўпусьціць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сакратар РНБА: украінскі наступ яшчэ не пачаўся, але можа пачацца «заўтра, пасьлязаўтра ці праз тыдзень»