Міронаў прасіў прыцягнуць іх да прадугледжанай законам адказнасьці. Адказы з міністэрства Міронаў апублікаваў у «Фэйсбуку».
20 красавіка Мукавозчык напісаў пра Міронава: «Жыў бы Ільля ў Адэсе, яму б параілі нешта кшталту «Ідзі кідайся галавой у гной».
«Міністэрства інфармацыі не вызначае рэдакцыйную палітыку СМІ, бо не дапускаецца незаконнае абмежаваньне свабоды масавай інфармацыі, якое выяўляецца, у тым ліку, ва ўмяшаньні ў сфэру прафэсійнай самастойнасьці юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі СМІ, а таксама ў прымусе журналіста СМІ да распаўсюджваньня інфармацыі», — напісаў намесьнік міністра Ігар Бузоўскі, ведамства якога садзейнічала масаваму закрыцьцю і блякіроўцы недзяржаўных СМІ пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года.
Ён рэкамэндаваў Міронаву зьвярнуцца да галоўнага рэдактара «СБ. Беларусь сегодня» або ў суд з пазовам аб абароне гонару і годнасьці.
«Што да публікацыі, разьмешчанай у тэлеграм-канале „СТВ. Новости Беларуси“, дастатковай інфармацыі аб разьмяшчэньні аналягічнага матэрыялу ў эфіры тэлепраграмы „Сталічнае тэлебачанне“ вамі прадстаўлена не было, у сувязі з чым правесьці праверку ў гэтай частцы не ўяўляецца магчымым», — зазначыў Бузоўскі. Пры гэтым, паводле яго слоў, гэты тэлеграм-канал не зарэгістраваны ў якасьці сеткавага выданьня і не зьяўляецца СМІ — роўна як «Желтые сливы» і «ЖС Premium». «Незалежна ад таго, хто зьяўляецца ўладальнікам згаданых у Вашым звароце тэлеграм-каналаў, да яго не можа быць прыменена мера рэагаваньня, прадугледжаная для дзейнасьці СМІ», — напісаў чыноўнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гомельскага актывіста Ільлю Міронава арыштавалі на 10 дзён ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Валянтэр Ільля Міронаў паскардзіўся ў пракуратуру на разгром сваёй кватэры сілавікамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Актывіст з Гомля падаў яшчэ адну заяву на Азаронка, які прызнаўся ў нянавісьці да палітычных апанэнтаў