— Чаму ў свой час Лукашэнка перайменаваў праспэкт Скарыны ў Менску ў праспэкт Незалежнасьці?
— Па-першае, праз рэўнасьць. Галоўны беларускі праспэкт ня мусіў насіць чыё-небудзь імя, апроч Лукашэнкі. А паколькі незалежнасьць Беларусі ён разумее як сваю пэрсанальную ўладу, і ніяк інакш, то ў ягонай карціне сьвету праспэкт Незалежнасьці і ёсьць праспэктам Лукашэнкі.
Па-другое, бацьку Скарыны звалі Лука. То бок, па бацьку Францішак быў Лукічом або, як варыянт імя па бацьку, Лукашэнкам. І праблема была ў тым, што гэта быў ня той Лукашэнка, а значыць, праспэкт давялося перайменаваць.
— У тарашкевіцы найбольш раздражняюць «ляканьні»: парлямэнт, філялёгія, кляса. Ці можна абысьціся бязь іх?
— А Фінляндыя не раздражняе?.. Увогуле раздражняць можа толькі чужая мова, у параўнаньні зь якой ваша — самая лепшая, вялікая і магутная.
Гэта расейскае бачаньне і чуцьцё расейскім вухам, навязанае беларусам русыфікатарамі. Расейцаў бянтэжыць таксама барочная архітэктура нашых храмаў, бо для іх гэта «не сваё». Іх раздражняе, што Пётар І для нашых продкаў ніколі ня быў царом. Калі ж вы ўсьведамляеце сябе беларусам і эўрапейцам, вас нічога ў іншых раздражняць ня будзе. Вы, наадварот, будзеце радавацца кожнаму падабенству.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжу— Ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабра і што для гэтага трэба?
— Гэта быў бы найлепшы сцэнар, і ня толькі для беларусаў, для Ўкраіны, для ўсяго сьвету, але і для самога рэжыму. Пераход на бок дабра мог бы стаць для рэжыму дараваньнем ягоных злачынстваў.
Захаваць нацыю, захаваць незалежнасьць краіны, а не незалежнасьць сваёй улады, вярнуць дэмакратыю ў Беларусь — гэтага хоча ня толькі беларускі народ, але і ўвесь сьвет. Трэба проста перастаць хлусіць (гэта зусім ня проста). У прынцыпе, бок дабра і пачынаецца там, дзе пачынаецца праўда, якой бы горкай яна ні была.
— Ці ёсьць сэнс захоўваць дома папяровыя кнігі?
— Мне пашчасьціла засьпець даэлектронныя часы найвялікшага піетэту перад кнігай і чытаньнем, калі жаданьне авалодаць кнігай было мацнейшым за ўсе іншыя. Пры сёньняшніх бясконцых пераездах мець пры сабе шматтысячную бібліятэку нерацыянальна. Але я ні за што не разьвітаюся з кнігамі, якія маюць свой уласны кніжны лёс, якія не пасьпеў, але хачу прачытаць. Ці тыя, што, ведаю, спатрэбяцца для цытаваньня, а ў сеціве я іх не знайду. Ці рарытэты. Ці проста — дарагія мне бяз дай прычыны.
Трэба ўлічваць і тое, што інтэрнэт можа зьнікнуць. Як і электрычнасьць. І трэба дбаць ня толькі пра важныя кнігі, але і пра лучыну, пад якой калісьці чыталі нашы продкі).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсіі— Ці карэктна называць Лукашэнку дзедам, быццам узрост ставіцца яму ў віну? Байдэна ніхто не называе, а ён старэйшы.
— Байдэн ня будзе займаць пасаду прэзыдэнта больш за два разы і фальсыфікаваць выбары на сваю карысьць. Увогуле прэзыдэнты ў дэмакратыях да «палітычнага дзеда» звычайна не даседжваюць. Думаю, гэта і маецца на ўвазе.
Дарэчы, сярод кіраўнікоў Беларусі, хто памёр сваёй сьмерцю, пасьля вайны не было ніводнага, хто зрабіў бы гэта, не перакрочыўшы 70-гадовага ўзросту. Як правіла, іх плянка — 80 гадоў. Толькі Мазураву было 75 і Кісялёву 66 (невылечны ў той час рак). Гэта да ведама тых, хто разьлічвае, што Лукашэнка заўтра «ўсё». Калі і «ўсё», дык малаверагодна, што гэта адбудзецца праз старасьць.
— Каму сёньня горш, беларусам ці расейцам?
— Думаю, расейцам.
Па-першае, з пачаткам вайны ў Расеі робіцца ўсё больш небясьпечна. Дагэтуль больш небясьпечна было ў нас, быццам мы нейкая КНДР, а там амаль дэмакратыя. Гэта несправядліва, бо нашае «горш» толькі на Расеі і трымаецца.
Па-другое, у нас ёсьць пэрспэктыва — свая нацыя і краіна, а значыць, нармальная будучыня, што паказалі маршы 2020-га. Гэта напаўняе наша жыцьцё зьместам. У іх, на жаль, гэтага няма. Няма ні маршаў, ні зьместу, ні пэрспэктывы. А гэта неймаверна горш, асабліва для людзей, якія людзі. Мы марым пра заканчэньне тэрору і хлусьні, рэсурс якіх на зыходзе. У іх жа «безнадёга» толькі пачынаецца.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
❓Задайце ваша пытаньне.Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Запытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею