Пра гэта гаворыцца ў праекце паправак да пастановы ўраду аб «часовым прыпыненьні або абмежаваньні пагранічнага руху на пэўных пагранічных пераходах», апублікаваным 26 траўня Цэнтрам урадавага заканадаўства Польшчы.
«Улічваючы неабходнасьць забесьпячэньня грамадзкай бясьпекі, у сувязі з артыкуламі 7 (1) і (2) Пагадненьня паміж Урадам Рэспублікі Польшча і Ўрадам Рэспублікі Беларусь аб пагранічных пераходах [...], неабходна ў самыя кароткія тэрміны прыпыніць грузавы прыгранічны рух у пунктах пропуску на граніцы з Рэспублікай Беларусь для грузавых аўтамабіляў, седлавых цягачоў, прычэпаў, уключаючы паўпрычэпы, і камбінацый транспартных сродкаў, зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі», — гаворыцца ў праекце, па якім цяпер праходзяць міжведамасныя кансультацыі.
Як вынікае з рэестру зьменаў, на 26 траўня праект разглядаўся юрыдычнай камісіяй Рады міністраў Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За пакіданьне ў сіле прысуду Пачобуту Польшча ўвядзе дадатковыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскія перавозчыкі заблякавалі пункт пропуску «Кукурыкі» і патрабуюць забараніць уезд у краіну беларускіх канкурэнтаў