Каміньскі падкрэсьліў, што рашэньне выкліканае тым, што ў Беларусі пакінулі ў сіле «драконаўскі прысуд Анджэю Пачобуту», і яно закране тых прадстаўнікоў уладаў, якія «адказныя за палітычныя рэпрэсіі, у тым ліку супраць палякаў, якія жывуць у Беларусі».
26 траўня судзьдзя Вярхоўнага суду Ігар Любавіцкі пакінуў без задавальненьня апэляцыю на прысуд палітвязьню, актывісту польскай меншасьці, журналісту і публіцысту Анджэю Пачобуту. Гэта азначае, што прысуд Горадзенскага абласнога суду пакінуты бязь зьмены.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўны суд пакінуў бязь зьменаў вырак журналісту ПачобутуФігуранта «справы палякаў» Анджэя Пачобута 8 лютага сёлета Горадзенскі абласны суд (судзьдзя Дзьмітры Бубенчык) прызнаў вінаватым па ч. 3 арт. 130 і ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы) КК і прыгаварыў да васьмі гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Пасьля гэтага 10 лютага Польшча на нявызначаны тэрмін заблякавала адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі, што значна пагоршыла ўмовы транзыту вялікагрузных аўтамабіляў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Беларусі для палякаў цяпер найгоршае становішча ў сьвеце» — Канцылярыя прэзыдэнта Польшчы23 сакавіка міністар унутраных справаў Польшчы Каміньскі заявіў, што калі Пачобута «заўтра адпусьцяць, памежны пераход у Баброўніках будзе адкрыты пасьлязаўтра».
31 сакавіка, выступаючы са штогадовым пасланьнем народу і парлямэнту, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не гатовы вызваліць Пачобута ў абмен на адкрыцьцё пераходу «Баброўнікі», але выказаў згоду абмяняць яго на палітыка Паўла Латушку і чальцоў кіраванага ім Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня («НАУ»).