Сілавікі заяўляюць, што будуць працягваць ператрусы і затрыманьні ў Лідзе Горадзенскай вобласьці.
Сілавікі затрымалі восем жыхароў Ліды, іх прымусілі спаліць нацыянальны сьцяг, паведамляе «Вясна».
Відэа зь імі зьявілася ў праўладным тэлеграм-канале. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў тэлеграм-чаце «Лида 97».
У відэа паведамляецца, што на затрыманых склалі пратаколы паводле арт. 19.11 КаАП. На дваіх завялі крымінальныя справы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 году.
Таксама затрыманых прымусілі спаліць нацыянальны сьцяг. Сілавікі заяўляюць, што будуць працягваць ператрусы і затрыманьні ў Лідзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк адмовілася ад беларускага грамадзянства ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 траўня: менскага таксіста арыштавалі перад хірургічнай апэрацыяй