Сілавікі затрымалі трэцяга за дзень сьвятара

АМАП. Ілюстрацыйная выява

Сілавікі затрымалі каталіцкага сьвятара парафіі Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Ідолце (Мёрскі раён) Вячаслава Адамовіча, перадае «Хрысьціянская візія».

З чым зьвязанае затрыманьне сьвятара, не паведамляецца.

Днём 25 траўня стала вядома яшчэ пра два затрыманьні каталіцкіх сьвятароў у Віцебскай вобласьці — Андрэя Куліка з парафіі Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах і грэка-каталіцкага сьвятара Аляксандра Шаўцова з Полацку.

Паводле «Вясны», у Аляксандра Шаўцова сілавікі забралі тэхніку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Полацку затрымалі грэка-каталіцкага сьвятара Аляксандра Шаўцова