У Полацку і Наваполацку 25 траўня працягваюцца затрыманьні, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Праваабаронцам стала вядома, што сёньня ў Полацку затрымалі грэка-каталіцкага сьвятара Аляксандра Шаўцова. У яго канфіскавалі аргтэхніку.
У Наваполацку затрымалі 77-гадовую Галіну Захаркіну, кандыдата навук у архітэктуры і былую загадчыцу катэдры архітэктуры Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.