Рада БНР: Беларусь апынаецца пад пагрозай прэвэнтыўнага ядзернага ўдару

Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі асудзіла разьмяшчэньне ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі і заклікала дэмакратычныя краіны падтрымаць беларусаў.

«Рада БНР рэгулярна папярэджвала заходні сьвет, што ігнараваньне праблемаў Беларусі непазьбежна прывядзе да ўсталяваньня на тэрыторыі краіны вайсковай прысутнасьці Расеі, мэтай якой будзе пагроза Эўропы і ўсяму сьвету», — гаворыцца ў заяве.

Рада БНР зьвярнула ўвагу, што «у Беларусі адсутнічае легітымная ўлада — Лукашэнка ёсьць узурпатарам, які, як і ягоныя прызначэнцы, ня маюць ніякага права прымаць рашэньні за беларускі народ», а таксама што цяперашняе рашэньне Масквы і Менску «ставіць беларусаў пад пагрозу ня толькі ядзернага ўдару ў адказ, але і прэвэнтыўнага ядзернага ўдару — упершыню з часоў існаваньня СССР».

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі заклікала «урады і парлямэнты дэмакратычных краінаў падтрымаць беларускі народ у ягоным змаганьні».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: «Ядзерная зброя — не „парасон“, а мішэнь для зваротнага ядзернага ўдару»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: Пачалося перамяшчэньне ядзерных боепрыпасаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Літвы выказаўся пра пагрозу разьмяшчэньня ядзернай зброі ў Беларусі