Дэпутаты Кіеўскай гарадзкой рады ўхвалілі рашэньне аб пазбаўленьні званьня «Ганаровы грамадзянін Кіева» савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Леаніда Брэжнева.
Леанід Брэжнеў, які кіраваў Савецкім Саюзам цягам 18 гадоў, першым атрымаў званьне «Ганаровага грамадзяніна Кіева».
Разам зь ім гэтага званьня кіеўскія дэпутаты пазбавілі савецкіх военачальнікаў — генэрала Аляксея Епішава і Кірыла Маскаленку, Віталя Масола, які ўзначальваў урад Украіны ў канцы савецкага пэрыяду, а таксама ўжо незалежнай Украіне ў 1994 годзе.
Аналягічнае рашэньне ўхвалілі і ў дачыненьні да Чыёнг Ціня, кіраўніка Камуністычнай партыі Віетнама.
Як адзначалася ў часе абмеркаваньня гэтага пытаньня, званьня «Ганаровага грамадзяніна Кіева» будуць пазбаўлены ўсе, хто атрымліваў адукацыю ў Расеі, а таксама заканчваў навучальныя ўстановы КДБ Расеі і працаваў у спэцыяльных службах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менскі праспэкт у Кіеве перайменавалі ў Літоўскі, а былой вуліцы Маскоўскай далі імя князёў АстроскіхЗваньнем «Ганаровы грамадзянін Кіева» ўзнагароджваюцца ўкраінскія і замежныя грамадзяне, якія маюць асаблівыя заслугі перад украінскай сталіцай. У 2022 годзе гэтым званьнем быў ушанаваны брытанскі палітык, колішні прэм’ер-міністар Брытаніі Борыс Джонсан, які наведваў Кіеў у часе вайны ў 2022 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кацярыну ў музэй, Суворава — на пераплаўку. Як зьнікаюць сымбалі расейскага імпэрыялізму