Mero укладзе 73 мільёны даляраў у пашырэньне Трансальпійскага нафтаправода (TAL), які пастаўляе нафту з італьянскага порта Трыест у цэнтральную Эўропу. Гэта дазволіць Чэхіі падвоіць свой імпарт нафты празь яго з 4 да 8 мільёнаў тон у год пачынаючы з 2025 году, паведамляе агенцтва AFP. Так Чэхія пазбавіцца залежнасьці ад расейскай нафты, адмовіўшыся ад яе імпарту праз трубаправод «Дружба».
«Гэта пагадненьне — наша будучыня, яно аддзяліць нас ад Расеі пасьля доўгіх 60 гадоў і дапаможа нам дамагчыся незалежнасьці, свабоды і сувэрэнітэту ў энэргазабесьпячэньні», — заявіў журналістам выканаўчы дырэктар Mero Яраслаў Пантучак.
Чэхія імпартуе каля 7-8 млн тон нафты год. Да нядаўняга часу адна палова ад гэтага аб’ёму паступала праз TAL, а іншая праз «Дружбу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даходы Расеі ад экспарту нафты і газу ў студзені ўпалі амаль на 40%- У студзені 2023 года набылі сілу абмежаваньні на кошты экспартаванай танкерамі расейскай нафты, уведзеныя Эўразьвязам і краінамі-сябрамі «Групы сямі» (G7) у адказ на расейскае ўварваньне ва Ўкраіну. Мэта санкцыяў — скараціць валютныя даходы Расеі, дзякуючы якім Крэмль фінансуе вайну ва Ўкраіне.
- Паводле апошніх зьвестак, гэтыя санкцыі мелі адчувальны эфэкт, скараціўшы нафтавыя даходы Расеі больш чым на 40% у параўнаньні з 2022 годам. У той жа час абʼёмы экспарту нафты з Расеі вярнуліся да даваеннага ўзроўню, паведаміла ў красавіку Міжнароднае энэргетычнае агенцтва.
- У красавіку ўлады Чэхіі заявілі, што змаглі цалкам адмовіцца ад расейскага газу.