Пра гэта прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда расказаў у інтэрвію выданьню The Wall Street Journal.
Пасьля саміту NATO ў Вільні, як чакаецца, пагадненьне будзе падпісана афіцыйна, паведамілі крыніцы WSJ. Паводле заходніх чыноўнікаў, якія ўдзельнічаюць у перамовах, дакумэнт будзе спрыяць будучаму сяброўству Ўкраіны ў NATO, але ня будзе рабіць альянс бокам канфлікту з Расеяй.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, які наведаў Польшчу ў лютым 2023 году, таксама абмяркоўваў канцэпцыю ізраільскай мадэлі, — сказаў Дуда.
Гэтая мадэль грунтуецца на Кіеўскай дамове бясьпекі і набірае папулярнасьць сярод заходніх хаўрусьнікаў. Як чакаецца, яе будуць абмяркоўваць лідэры краін NATO на саміце альянсу ў ліпені ў сталіцы Літвы.
Наведаць саміт NATO ў Вільні таксама плянуе кіраўнік украінскай дзяржавы Ўладзімір Зяленскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парлямэнцкая асамблея NATO прызнала генацыдам злачынства Расеі супраць Украіны