Літоўскі чыноўнік паведаміў журналістам: на запыт некаторых дзяржаў з-пад санкцый прапануецца вывесьці «Беларуськалій» і Беларускую калійную кампанію.
«Амаль паўгода намі не прымалася ніякіх новых санкцый у дачыненьні да Беларусі, — сказаў ён. — Таму што разам з санкцыйнымі пакетамі ёсьць запыт шэрагу дзяржаў, якія хочуць прыбраць частку санкцый: адначасова з дадаваньнем нешматлікіх новых яны хочуць прыбраць шмат. Я лічу, што гэта недапушчальна, і буду прасіць сёньня пра тое, каб гэтыя два пытаньні былі аддзеленыя адно ад аднаго».
Паводле слоў Ландсбергіса, «неабходна рухацца наперад у пытаньні беларускіх санкцый». «Калі мы сур’ёзна падтрымліваем беларускую апазыцыю і палітзьняволеных ня толькі паведамленьнямі ў Твітэры, але і палітычнымі дзеяньнямі», — падкрэсьліў кіраўнік літоўскай дыпляматыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар Літвы ў ЭЗ: Мы ўжо тры месяцы выступаем супраць частковай адмены санкцыяў у дачыненьні да МенскуЛідэрка дэмакратычных сілаў Сьвятлана Ціханоўская падзякавала кіраўніку МЗС Літвы «за цьвёрдую падтрымку» беларускіх дэмакратычных сіл і «пастаянны ціск на мінскі рэжым». «Вельмі важна, каб мы захавалі ўсе санкцыі і ўвялі больш строгія, паколькі Лукашэнка працягвае парушаць правы чалавека ў Беларусі», — адзначыла яна.
Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль 22 траўня заявіў, што на парадку дня пасяджэньня Рады ЭЗ па замежных справах няма тэмы новых санкцый у дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі і афіцыйнага Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бурэль: Новыя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі пакуль не абмяркоўваюццаЦіханоўская перад гэтым пасяджэньнем заклікала ЭЗ ня проста захаваць той санкцыйны ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, які ўжо існуе, але і ўзмацніць яго.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская правяла перамовы з прэм’ерам Партугаліі, якая выступае за зьмякчэньне калійных санкцыяў адносна Беларусі