Яна прапанавала Эўразьвязу закрыць усе межы зь Беларусьсю, пакінуўшы толькі магчымасьць ажыцьцяўленьня пасажырскіх перавозак.
Акрамя таго, Ціханоўская заклікала патрабаваць вызваленьня палітвязьняў і ініцыяваць расьсьледаваньне злачынстваў Лукашэнкі супраць чалавечнасьці.
«Сябрам ЭЗ даўно трэба выкарыстоўваць сваё нацыянальнае заканадаўства, каб прыцягнуць да адказнасьці тых, хто ўчыняе гвалт супраць беларускага народа, па ўнівэрсальнай юрысдыкцыі», — напсіала Ціханоўская ў твітэры.
Ціханоўская лічыць неабходным захаваць санкцыйны ціск на беларускі рэжым, «каб супрацьстаяць працягам злачынстваў».
Паводле яе, Лукашэнка «ўдзельнічае ў вайне супраць Украіны і выкраданьні ўкраінскіх дзяцей як саўдзельнік Пуціна», ён таксама вінаваты «ў злачынствах супраць чалавечнасьці ў Беларусі». Яна дадала, што «любыя спробы ўлагодзіць рэжым або зьмякчыць ціск прывядуць да большай беспакаранасьці і прычыняць яшчэ больш пакут».
Яна ўпэўнена, што пытаньне з продажам беларускага калію «ня вырашыць праблему харчовай бясьпекі», але паўплывае на фінансаваньне «асабістага вайсковага фонду Лукашэнкі і катавальных турмаў у Беларусі».
Ціханоўская выказала надзею на салідарнасьць і рашучасьць з боку ЭЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Парлямэнцкай асамблеі NATO Ціханоўская будзе гаварыць пра «барацьбу за дэмакратычную будучыню Беларусі ў кантэксьце вайны» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Ціханоўская ў Рэйк'явіку: Беларусы ня хочуць, каб іх ставілі на адну дошку з расейцамі