Дата дня
21 траўня 2021 году ў шклоўскай калёніі пры нявысьветленых абставінах загінуў 50-гадовы палітвязень і актывіст Вітольд Ашурак.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» заклікае 21 траўня выказаць салідарнасьць з усімі палітвязьнямі Беларусі, прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадзтва да іх праблемаў і чарговы раз запатрабаваць ад уладаў вызваленьня ўсіх палітзьняволеных.
Беларусы сьвету правядуць акцыі ў Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі, які абвешчаны 21 траўня, у гадавіну сьмерці Вітольда Ашурка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апублікавалі расклад акцый салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі 19–21 траўняТаксама ў гэты дзень
1794 — загадам Тадэвуша Касьцюшкі ўтворана Найвышэйшая нацыянальная рада Рэчы Паспалітай — галоўны заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстаньня 1794 году.
1804 — у Парыжы адкрыліся могілкі Пэр-Ляшэз, на якіх пазьней былі пахаваныя і дзеячы беларускай эміграцыі, у тым ліку прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык.
1864 — Расея абвяшчае канец расейска-чаркескай вайны, у выніку якой шмат чаркесаў пакінулі свой паняволены край. 21 траўня адзначаецца сярод чаркесаў як Дзень жалобы.
1900— Расейская імпэрыя анэксавала Маньчжурыю.
1904 — заснаваная Міжнародная фэдэрацыя футболу (FIFA).
1944 — на плебісцыце ў Ісьляндыі жыхары вострава падтрымалі рашэньне парлямэнту аб аддзяленьні ад Даніі. Незалежнасьць краіны была абвешчаная 17 чэрвеня.
1982 — Фолклэндзкая вайна: Вялікая Брытанія пачала высадку марскога дэсанту на Фолклэндах.
1991 — Вярхоўны Савет БССР адмаўляецца ўнесьці ў парадак дня сэсіі прапанову Апазыцыі БНФ аб абвяшчэньні незалежнасьці — наданьні Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнага закону. Праз два месяцы прапанова будзе прынятая.
2006 — У Чарнагорыі праведзены рэфэрэндум аб яе дзяржаўнай самастойнасьці.
У гэты дзень нарадзіліся
1894 — Мікалай Галадзед, беларускі камуністычны дзяяч.
1898 — Канстанцін Кіслы, беларускі музыкант, кампазытар, дырыжор.
1921 году — Андрэй Сахараў, савецкі дысыдэнт і праваабаронца, акадэмік, фізык, адзін са стваральнікаў савецкай вадароднай бомбы.
1939 — Валянціна Петрачкова, беларуская актрыса.
У памяці
1960 — Юры Рэрых, расейскі ўсходазнаўца, лінгвіст, філёляг, мастацтвазнаўца, этнограф, падарожнік, прафэсар, дырэктар Інстытуту гімалайскіх дасьледаваньняў «Урусваці».
1983 — мітрапаліт Андрэй (Аляксандар Крыт), рэлігійны дзеяч беларускай эміграцыі.