1 чэрвеня ў Малдове пройдзе першы саміт Эўрапейскай палітычнай супольнасьці, створанай летась прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам для паляпшэньня супрацоўніцтва паміж Эўразьвязам і краінамі, якія не ўваходзяць у яго склад.
«Вядома, нішто не параўнаецца з тым, што адбываецца ва Ўкраіне, але мы бачым рызыкі і верым, што можам уратаваць нашу дэмакратыю толькі як частка ЭЗ», — заявіла Санду францускаму агенцтву AFP 17 траўня падчас удзелу ў саміце Рады Эўропы ў Ісьляндыі.
«Мы лічым, што Расея будзе надалей заставацца вялікай крыніцай нестабільнасьці ў найбліжэйшыя гады, і мы павінны абараніць сябе», — сказала яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапарлямэнт рэкамэндаваў да канца году пачаць перамовы з Малдовай аб яе далучэньні да ЭўразьвязуЛідэры Эўразьвязу ўхвалілі статус кандыдатаў у ЭЗ для Ўкраіны і Малдовы ў чэрвені мінулага году, празь некалькі месяцаў пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.
Расея працягвае ўтрымліваць больш за тысячу вайскоўцаў у сэпаратысцкім рэгіёне Малдовы, Прыднястроўі, нібыта для міратворчых апэрацыяў і аховы складоў боепрыпасаў савецкіх часоў.