Узяцьце асуджанага да 8 гадоў калёніі Рамана Пратасевіча пад варту знаходзіцца «ў парадку выкананьня», паведамілі ў Менскім абласным судзе.
«Прысуд уступіў у законную сілу, бо не абскарджаны і не апратэставаны», — цытуе расейскае інфармагенцтва ТАСС прадстаўніка Менскага абласнога суду.
Таксама ў судзе паведамілі, што ўзяцьце пад варту Пратасевіча знаходзіцца «ў парадку выкананьня».
Сёлета ў пачатку траўня Рамана Пратасевіча асудзілі на 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму ў «справе Nexta». Аднак яго не ўзялі пад варту ў залі суду, а пакінулі пад хатнім арыштам.
Разам з Пратасевічам завочна асудзілі Сьцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка (на 20 і 19 гадоў калёніі адпаведна).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пародыя на правасудзьдзе». У Радзе Эўропы, Нямеччыне і Літве адрэгавалі на вырак Пратасевічу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Рамана па выніку ні волі, ні гонару. Мне шкада яго». Былы рэдактар Nexta пра тое, чаму Лукашэнка не дараваў Пратасевічу