Сілавікі затрымалі былую дэпутатку і старшыню Таварыства беларускай мовы Алену Анісім, паведаміла «Эўрарадыё» са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Выданьне піша, што Алену Анісім затрымалі на яе працы ў Акадэміі навук Беларусі.
- Алена Анісім — беларуская мовазнаўца, былая старшыня зьліквідаванага ўладамі ў 2021 годзе «Таварыства беларускай мовы».
- У 2016 годзе Алена Анісім была абраная дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. У якасьці дэпутаткі яна стала сябрам Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы.
- На наступных парлямэнцкіх выбарах у 2019 годзе Алену Анісім і Ганну Канапацкую нават не зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты.
- Анісім адной зь першых заявіла пра свой намер балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году ад патрыятычных сілаў, але пазьней сказала, што ня будзе ўдзельнічаць у выбарах, калі ў іх возьме ўдзел кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка.