Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік у час візыту ў Расею сустрэўся са старшынёй Дзяржаўнай Думы Фэдэральнага сходу Вячаславам Валодзіным, паведамляе БелТА з спасылкай на прэс-службу МЗС.
У Маскве Алейнік таксама правядзе сустрэчы са старшынёй Савету Фэдэрацыі Расеі Валянцінай Мацьвіенкай і кіраўніком МЗС Сяргеем Лаўровым.
Раней Сяргей Алейнік і Сяргей Лаўроў сустракаліся 19 сьнежня 2022 году і 18-19 студзеня 2023 году ў Менску, а таксама 14 красавіка 2023 году на палях пасяджэньня Савету міністраў замежных спраў дзяржаў – удзельніц СНД.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар Алейнік у Будапэшце абвінаваціў ЗША ў вайне ва Ўкраіне11 красавіка Сяргей Алейнік наведваў Вугоршчыну, дзе, у прыватнасьці, заявіў, што цяперашняя вайна ва Ўкраіне «справакаваная і разьдзімаецца намаганьнямі ЗША і іх сатэлітаў. Яны атрымліваюць ад гэтага прамыя дывідэнды і перавагі, а ўсе астатнія нясуць выдаткі».
Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік тады заявіў:
«Пазыцыя Менску адназначная — трэба спыніць гібель людзей, неадкладна аб’явіць перамір’е і пачынаць перамовы. Чым раней, тым лепей».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы міністар замежных спраў Алейнік выступіў з праграмнай прамовай