Судзьдзя Тацьцяна Фалькоўская ўзначаліць працэс над былым адвакатам Аляксеем Бародкай, якому ставяць у віну ч. 3 арт. 130 КК «Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або звады». Яму пагражае да 12 гадоў зьняволеньня.
Разгляд справы былога малодшага навуковага супрацоўніка Інстытута генэтыкі НАН Беларусі Аляксандра Кандрацюка пачне судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч. Аляксандра затрымалі ў верасьні 2022 года, спачатку атрымаў 13 дзён адміністрацыйнага арышту, а потым стала вядома аб завядзеньні крымінальнай справы. Кандрацюка абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- арт. 368 ч. 1 (Абраза прэзыдэнта, да чатырох гадоў);
- арт. 130 ч. 1 (Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або звады, да пяці гадоў);
- арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады, да трох гадоў).
Пра фігурантаў яшчэ дзьвюх спраў раней нічога не паведамлялася, заўважыла выданьне «Народная воля». Гэта Аляксандар Жандараў і Іван Пуздроў. Абвінавачваньні тыя ж — «распальваньне варожасьці» і «абраза».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 14 траўня: гамяльчанку затрымалі наўпрост у школе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 13 траўня: «хапун» у Горадні; жыхару Асіповічаў пагражае 6 гадоў зьняволеньня за 12-сэкунднае відэа