Дзень у гісторыі
1905 — дэбютаваў у друку Янка Купала. У газэце «Северо-западный край» быў апублікаваны верш «Мужык».
1948 — 5 арабскіх дзяржаваў (Сырыя, Эгіпет, Лібан, Ірак і Ярданія) напалі на Ізраіль на наступны дзень пасьля абвяшчэньня яго незалежнасьці.
1950 — у Тураве адкрыўся краязнаўчы музэй.
1955 — СССР, ЗША, Англія, Францыя і Аўстрыя падпісалі дзяржаўную дамову аб аднаўленьні незалежнай і дэмакратычнай Аўстрыі.
1971 — у Лёндане адкрыліся Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны, якімі доўгі час апекваўся а. Аляксандар Надсан.
1979 — у Менску адкрыўся Музэй старажытнабеларускай культуры (заснаваны 7 ліпеня 1977 году).
1988 — пачаўся першы этап вываду савецкіх войскаў з Аўганістану.
1990 — пачаў працу Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня, якому было наканавана абвясьціць незалежнасьць Беларусі.
1993 — у Гомлі створаны Музэй-лябараторыя Францішка Скарыны.
У гэты дзень нарадзіліся
1845 — Ян Чэрскі, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў, геоляг і географ, дасьледчык Сібіру.
1882 — Уладыслаў Галубок, беларускі тэатральны дзеяч, рэжысэр, драматург.
1891 — Міхаіл Булгакаў, расейскі пісьменьнік і драматург.
1909 — Язэп Найдзюк, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, выдавец, гісторык.
1922 — Пётар Васілеўскі, пісьменьнік і кінарэжысэр . Сярод работ — фільм «Палеская легенда».
1926 — Ніна Тарас, беларуская пісьменьніца.
1936 — Барыс Сачанка, беларускі пісьменьнік, перакладчык і выдавец.
1960 — Кірыла Насаеў, хормайстар і музыколяг, Кстваральнік хору «Унія», удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
У памяці
1762 — памёр Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мэцэнат.
1935 — памёр Казімер Малевіч, мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тут адчуваецца ягоны дух». Нашчадкі Казімера Малевіча і Эля Лісіцкага наведалі Віцебск2013 — памерла Нінэль Шчасная, беларуская мастачка.