«Мока» — самы магутны цыклён, які абрынуўся на Банглядэш з 2007 году, і, верагодна, закране больш за 2 мільёны чалавек непасрэдна на сваім шляху. Таксама ён абрынуўся ў нядзелю і на ўзьбярэжжа М’янмы, піша Deutsche Welle.
Вецер з хуткасьцю да 210 кілямэтраў у гадзіну, што эквівалентна ўрагану 5-й катэгорыі, цыклён прымусіў улады эвакуяваць сотні тысяч людзей у адмысловыя прытулкі.
Пачаліся моцныя разбурэньні: шторм вырываў дрэвы і прыносіў моцны дождж уздоўж узьбярэжжа на мяжы Банглядэш і М’янмы.
У Банглядэш улады аб’явілі найбольшую небясьпеку для Кокс-Базару, дзе пражывае больш за мільён уцекачоў рагінджа, якія жывуць у хісткіх дамах.
Улады таксама папярэдзілі, што моцныя дажджы могуць выклікаць апоўзьні і нанесьці сур’ёзную шкоду васьмі прыбярэжным раёнам Банглядэш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня ведаю, ці жывыя мае сябры». Як беларусы пераносяць землятрус у ТурэччынеРаботнікі службы дапамогі рыхтуюцца да «Мокі». З пятніцы больш за 4000 жыхароў пасёлка Сітвэ ў М’янме эвакуяваныя, а больш за 20 000 чалавек перамешчаныя ў прытулкі, у тым ліку ў манастыры, пагады і школы, сказаў Цін Найн Оо, супрацоўнік службы дапамогі ў Сітвэ.
«Шторм яшчэ не ўвайшоў у сваю моц, таму ў нас няма асаблівых цяжкасьцяў. Аднак занадта шмат людзей у сховішчах і недастаткова прыбіральняў», — дадаў ён.
Больш за 300 000 чалавек перавезьлі ў больш бясьпечныя месцы ў Банглядэш. У краіне падрыхтавалі больш за 1500 сховішчаў ад цыклёнаў. Гуманітарныя работнікі таксама назапасілі тоны сухіх пайкоў і падрыхтавалі дзясяткі машын хуткай дапамогі для лягераў для ўцекачоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тысячы людзей зьніклі бязь вестак пасьля шторму ў Новай Зэляндыі