СМІ: картэж Лукашэнкі заўважылі ля клінікі ў Драздах

Аляксандар Лукашэнка на парадзе ў Маскве 9 траўня 2023

Адразу некалькі СМІ – @euroradio і @motolkohelp – паведамляюць, што сёньня ўвечары картэж Лукашэнкі прыехаў у «Рэспубліканскі клінічны мэдычны цэнтар», які знаходзіцца на беразе вадасховішча Дразды.

Падчас яго прыезду дарогі да шпіталя былі перакрытыя, уздоўж іх стаялі сілавікі. Картэж вярнуўся назад празь 2 гадзіны.

Пасьля параду ў Маскве, дзе ён выглядаў нездаровым, Лукашэнка не зьяўляўся на публіцы. У гэтай сувязі СМІ пачалі нагадваць хто, паводле заканадаўства, павінен выконваць абавязкі прэзыдэнта, калі ён робіцца недзяздольным альбо памірае. На сёньняшні дзень гэта Натальля Качанава, старшыня Савету рэспублікі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыкмета слабасьці рэжыму. Тэма здароўя Лукашэнкі становіцца палітычнай праблемай Беларусі