Суд Лідзкага раёну 15 лістапада прысудзіў Дзьмітрыю Мядзьвецкаму 3 гады калёніі.
Мядзьвецкага абвінавацілі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак», «псаваньні шляхоў зносін» і «абразе Лукашэнкі».
Горадзенскі абласны суд скараціў Мядзьвецкаму тэрмін на паўгода, да 2,5 года калёніі, паведамляе lida_grab_court.
6 верасьня зьявілася відэа з затрыманьнем Дзьмітрыя, у якім ён паведамляе, што ў 2020 годзе знаходзіўся ў чаце «Ліда 97%», дзе актыўна пісаў паведамленьні.
Таксама ён нібыта пісаў аб сваіх дзеяньнях у чат-бот пляну «Перамога».
Паводле вэрсіі сілавікоў, ён таксама заклікаў да страйку, пратэстаў, а таксама прапаноўваў рабіць дывэрсіі на чыгунцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэйкаваму партызану» Мельніку, якому пры затрыманьні прастрэлілі калені, прысудзілі 13 гадоў калёніі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі будуць пазбаўляць грамадзянства па нараджэньні ў выпадку прысудаў за «экстрэмізм». За якія артыкулы і каму гэта пагражае