У Беларусі 1489 палітвязьняў, паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы заяўляюць, што палітычных зьняволеных значна больш.
Палітзьняволенага Аляксандра Францкевіча ў калёніі ўтрымлівалі месяц у ШЫЗА, паведаміла «Вясна».
Аляксандар Франкевіч — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяньня», асуджаны на 16 гадоў і 9 месяцаў калёніі строгага рэжыму.
Адбываць тэрмін палітвязьня накіравалі ў сярэдзіне сакавіка ў Івацэвіцкую калёнію № 5.
28 сакавіка яго зьмясьцілі ў штрафны ізалятар. Адразу Аляксандра адправілі туды на 10 дзён, а потым працягнулі тэрмін. У ШЫЗА анархіст можа знаходзіцца да гэтага часу. Таксама да палітвязьня ня можа трапіць адвакат.
- 6 траўня Францкевіч сустрэў у калёніі сваё 33-годзьдзе.