Напярэдадні праваабаронцы паведамілі, што за кратамі ў палітзьняволенага удзельніка гурту Tor Band Яўген Бурло адбыўся рэцыдыў анкалягічнай хваробы. Інфармацыя пра гэта не пацьвердзілася, аднак высьветлілася, што Яўген мае нэкроз тазабедраных суставаў і яму дазволілі мець у СІЗА мыліцы.
Цяпер Яўген Бурло знаходзіцца ў мэдсанчастцы СІЗА, яму аказваюць дапамогу, паведаміла «Гомельская вясна».
Праваабаронцы з спасылкай на крыніцу паведамляюць, што Яўгену зрабілі кампутарную тамаграфію, якая не пацьвердзіла рэцыдыву анкалягічнай хваробы.
Але Яўген мае нэкроз тазасьцегнавых суставаў — з гэтай прычыны музыку дазволілі мець у СІЗА мыліцы, таксама паказаны пасьцельны рэжым. Акрамя таго, яго ўтрымліваюць не ў звычайнай камэры, а ў мэдсанчастцы СІЗА, і аказваюць дапамогу.
Раней зьявілася інфармацыя, што палітзьняволены музыка моцна схуднеў і ня можа перасоўвацца самастойна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У палітзьняволенага ўдзельніка гурта Tor Band Яўгена Бурло ў СІЗА здарыўся рэцыдыў анкалёгіі