Палітзьняволены музыка Яўген Бурло моцна схуднеў і ня можа перасоўвацца самастойна. Выявілася, што за кратамі ў яго адбыўся рэцыдыў анкалягічнай хваробы, даведаліся праваабаронцы «Гомельскай Вясны».
Праваабаронцам стала вядома, што за кратамі ў Яўгена абвастрылася анкалягічнае захворваньне, на якое мужчына пакутаваў яшчэ да затрыманьня. На волі хваробу ўдавалася лекаваць, а ў СІЗА яна пачала прагрэсаваць і цяпер Яўген літаральна знаходзіцца на мяжы жыцьця і сьмерці.
Знаёмыя Яўгена распавялі, што яго маглі этапаваць у гомельскае СІЗА значна пазьней, чым іншых удзельнікаў Tor Band. Таксама крыніцы «Гомельскай Вясны» падзяліліся інфармацыяй пра тое, што сваякі Яўгена Бурло зьвярталіся да кіраўніцтва СІЗА, каб палітвязень мог атрымаць належнае лекаваньне, але там адмовілі.
Учора Яўген Бурло адзначаў свой дзень народзінаў у СІЗА. Яму споўнілася 32 гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сацсеткі і песьні гурту Tor Band прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», з Youtube-каналу гурта зьніклі відэа зь мільённымі праглядаміTor Band — рагачоўскі рок-гурт, які ятаў сымбалем пратэсту ў 2020 годзе. Музыкаў некалькі разоў запар затрымлівалі паводле адміністрацыйных артыкулаў, а ў гэты час іх гурт прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем». Пазьней на музыкаў Tor Band завялі крымінальныя справы. Затрымлівалі і прыходзілі з вобшукамі нават да знаёмых удзельнікаў Tor Band, а таксама да людзей, якія здымаліся ў іх кліпах.
За кратамі музыкі знаходзяцца з 28 кастрычніка 2022 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы зьмяняем сьвядомасьць людзей», — рагачоўскі Tor Band, які захапляе беларусаў гімнамі пратэсту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гурт Tor Band выпусьціў кліп у памяць тых, «хто загінуў у мірнай краіне» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хто, калі ня ты?» Tor Band, аўтары хіта «Мы не „народзец“», выдалі новую песьню