Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што ўдзел кіраўнікоў постсавецкіх дзяржаў Цэнтральнай Азіі ў маскоўскіх імпрэзах, прымеркаваных перамозе ў Другой усясьветнай вайне, сьведчыць аб жаданьні Ўладзіміра Пуціна прадэманстраваць расейскі ўплыў на постсавецкі рэгіён.
«Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін спрабуе выкарыстаць парад у Дзень перамогі ў Маскве, каб паказаць працяг уплыву Расеі ў Цэнтральнай Азіі», — адзначаецца ў справаздачы ISW.
Экспэрты нагадалі, што ў 2022 годзе на сьвяткаваньні Дня перамогі ў Маскве не прысутнічала ніводнага замежнага лідэра, а Казахстан, Кіргізстан і Ўзбэкістан не праводзілі сваіх парадаў, спасылаючыся на небясьпеку для здароўя праз пандэмію каранавірусу.
Паводле ISW, тое, што прыезд лідэраў Цэнтральнай Азіі не абвяшчаўся загадзя, сьведчыць аб іх стрыманасьці ў дэманстраваньні прамой і публічнай падтрымкі вайны, нягледзячы на адпаведныя намаганьні Крамля.
Экспэрты пакуль не ацэньваюць прысутнасьць на маскоўскім парадзе Аляксандра Лукашэнкі і прэм’ера Армэніі Нікола Пашыньяна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, што 9 траўня Маскву наведае адзін замежны кіраўнік. І гэта не ЛукашэнкаУ канцы красавіка свой візыт у Маскву 9 траўня анансаваў толькі прэзыдэнт Кіргізстану Садыр Джапараў. Аб удзеле прэзыдэнта Казахстану Касыма-Жамара Такаева, кіраўнікоў Таджыкістану і Туркмэністану Эмамалі Рахмона і Сердара Бердымухамедава, а таксама Аляксандра Лукашэнкі і прэм’ера Армэніі Нікола Пашыньяна стала вядома толькі 8 траўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пашыньян, Рахмон і Такаеў едуць да Пуціна на сьвяткаваньне 9 траўня. Лукашэнка таксама прыляцеў у Маскву