«Ён (Клімовіч. — РС) меў сур’ёзнае захворваньне сэрца, пра якое судзьдзі і пракурору было вядома да вынясеньня выраку, — падкрэсьліў Стана. — На жаль, ён усяго толькі адзін з многіх беларусаў, якія знаходзяцца ў турме, нягледзячы на сур’ёзныя праблемы са здароўем, пакутуючы ад адсутнасьці доступу да лекаў і мэдычнай дапамогі».
Паводле слоў прэсавага сакратара ЭСЗД, сьмерць Клімовіча — «яшчэ адзін доказ поўнага грэбаваньня жыцьцямі і правамі людзей з боку рэжыму» Аляксандра Лукашэнкі, а таксама дэманстрацыя «яўнага непаважлівага стаўленьня да абавязаньняў Беларусі ў рамках міжнароднага права і заклікаў міжнароднай супольнасьці спыніць бессэнсоўныя рэпрэсіі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Быў патрыётам Пінску, з блізкіх родных меў толькі сястру. Што вядома пра Мікалая Клімовіча, які памёр у віцебскай калёнііСтана нагадаў, што ў сакавіцкай рэзалюцыі па Беларусі Рада правоў чалавека ААН «выказала занепакоенасьць становішчам затрыманых асоб, якія маюць патрэбу ў мэдычнай дапамозе, і заклікала да іх неадкладнага вызваленьня з гуманітарных меркаваньняў».
«ЭЗ паўтарае сваё патрабаваньне аб неадкладным доступе да былога кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі, які, як паведамляецца, быў шпіталізаваны пасьля жорсткага абыходжаньня ў турме. ЭЗ таксама паўтарае свой заклік да расьсьледаваньня прычын і абставін сьмерці палітвязьня Вітольда Ашурка 21 траўня 2021 году. ЭЗ зноў патрабуе неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітвязьняў. Эўразьвяз працягне прыкладаць намаганьні, каб ахвяры дабіліся справядлівасьці, а вінаватых прыцягнулі да адказнасьці», — падкрэсьліў Пэтэр Стана.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэральны сакратар Рады Эўропы: «Я шкадую аб сьмерці ў зьняволеньні беларускага блогера»Раней на сьмерць Клімовіча адрэагавалі беларускі дэмакратычны лідэр Сьвятлана Ціханоўская, намесьнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка, генэральны сакратар Рады Эўропы Марыя Пэйчынавіч-Бурыч.
Інфармацыю пра сьмерць Клімовіча яго сваякам перадалі праз тэлефон з калёніі 7 траўня. Акалічнасьці і прычыны сьмерці пакуль невядомыя. Крыніца, якая пажадала застацца невядомай, паведаміла BPN, што цела можна будзе забраць пасьля 9 траўня, пазьней зьявілася інфармацыя, што гэта можна будзе зрабіць пасьля 10-га.
28 лютага 2023 году суд Пінскага раёну і Пінску асудзіў Мікалая Клімовіча на адзін год пазбаўленьня волі паводле арт. 368 КК — за «абразу» Аляксандра Лукашэнкі, якая выявілася ў публікацыі ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники» карыкатуры на яго.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цела палітвязьня Клімовіча, які памёр у калёніі, выдадуць сваякам пасьля 10 траўня