Генэральны сакратар Рады Эўропы Марыя Пейчынавіч-Бурыч 8 траўня выказала спачуваньні ў сувязі са сьмерцю палітычнага зьняволенага, 61-гадовага блогера Мікалая Клімовіча ў папраўчай калёніі № 3 «Віцьба».
«Я шкадую аб сьмерці ў зьняволеньні беларускага блогера Мікалая Клімовіча, мае думкі зь яго сям’ёй і сябрамі», — напісала яна ў твітэры.
Раней на сьмерць Клімовіча адрэагавалі беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская і намесьнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка.
Інфармацыю аб сьмерці Клімовіча ягоным сваякам перадалі па тэлефоне з калёніі 7 траўня. Акалічнасьці і прычыны сьмерці пакуль невядомыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Быў патрыётам Пінску, з блізкіх родных меў толькі сястру. Што вядома пра Мікалая Клімовіча, які памёр у віцебскай калёнііЯк стала вядома пазьней, цела сваякі змогуць забраць толькі пасьля 9 траўня.
28 лютага 2023 году суд Пінскага раёну і Пінску прыгаварыў Клімовіча да аднаго году пазбаўленьня волі па арт. 368 КК — за «абразу» Аляксандра Лукашэнкі. Ён паставіў смайлік пад ілюстрацыяй з Лукашэнкам і Пуціным у нацысцкай форме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вясна»: Палітзьняволеную Вікторыю Кульшу ў зарэчанскай калёніі зьбіваў і душыў наглядчык ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што паабяцала генэральны сакратар Рады Эўропы падчас сустрэчы з Натальляй Пінчук, жонкай Алеся Бяляцкага