У Беларусі створана каля 800 патрыятычных клюбаў. Пра гэта на выступ віцэ-прэм’ера Ігара Петрышэнкі ў праграме «Пытаньне нумар адзін» на тэлеканале «Беларусь 1» паведамляе reform. by
Петрышэнка выказаў меркаваньне, што ў беларусах недастаткова «гена патрыятызму» і яго трэба разьвіваць, каб «выйшаў сапраўдны грамадзянін і сапраўдны патрыёт».
«Цяпер мы сканцэнтраваліся на тым, каб пачынаць зь дзіцячага садка. Шчырая і добрая павага і веданьне сымболікі, веданьне гімна, герба, сьцяга. Дзеці павінны ведаць гісторыю», — заявіў віцэ’прэм’ер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства адукацыі паставіла на першае месца ідэалягічную апрацоўку«Таксама ў нас актыўна разьвіваецца вайскова-патрыятычная праца і ва ўстановах адукацыі. Мы ахопліваем як мага большую колькасьць... Каля 800 у нас патрыятычных клюбаў, але мы плянуем літаральна вось за бягучы год, да канца гэтага году стварыць патрыятычныя клясы ў кожнай школе нашай краіны. Незалежна ад першай і да 11-й клясы. Тут няма ўзроставых цэнзаў, каб выхоўваць патрыётаў», — сказаў чыноўнік.
Ён таксама паведаміў, што ў Беларусі створана больш за 18 вайскова-патрыятычных клюбаў ва ўнутраных войсках МУС, больш за 11 — у Міністэрстве абароны і Дзяржаўным памежным камітэце.
- У лістападзе 2019 году Ігар Петрышэнка ўзначаліў афіцыйную дэлегацыю Рэспублікі Беларусь на пахаваньні ў Вільні Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863 — 1864 гадоў і выступіў падчас мэмарыяльнай імшы ў катэдральным касьцёле з прамовай па-беларуску.