Восем чалавек загінулі ў другой масавай страляніне за некалькі дзён у Сэрбіі

Паліцыя працуе на месцы здарэньня, 5 траўня 2023

Позна ўвечары 4 траўня сама меней 8 чалавек былі забітыя ў выніку перастрэлкі ў раёне горада Младэнавец пад Бялградам, паведамляе агенцтва AP са спасылкай на дзяржаўную тэлевізію.

Яшчэ 14 чалавек былі параненыя, паведамляе сэрбская паліцыя. Цяпер яны знаходзяцца ў шпіталях.

Паліцыя затрымала 21-гадовага падазраванага, які ўцёк пасьля нападу, гаворыцца ў паведамленьні.

Міністар унутраных спраў Сэрбіі Браціслаў Гашыч назваў страляніну ў чацьвер «тэрарыстычным актам», паведамляюць дзяржаўныя СМІ.

Інцыдэнт адбыўся менш як праз 48 гадзін пасьля таго пасьля таго, як у Бялградзе 13-гадовы хлопчык выкарыстаў зброю свайго бацькі, каб забіць васьмярых аднаклясьнікаў і ахоўніка ў школе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША ў выніку страляніны ў школе загінулі 6 чалавек. Нападніцу забілі