Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША ў выніку страляніны ў школе загінулі 6 чалавек. Нападніцу забілі


У амэрыканскім горадзе Нэшвіл, штат Тэнэсі, раніцай у панядзелак адбылася страляніна ў хрысьціянскай прыватнай школе. Загінулі шэсьць чалавек: трое дзяцей і трое дарослых. Ёсьць параненыя, іх завезьлі ў бальніцы.

Нападніцу застрэлілі пры затрыманьні. Першапачаткова паліцыя паведамляла, што гэта была дзяўчына-падлетак, узброеная дзьвюма вінтоўкамі і пісталетам. Пазьней паліцыянты заявілі, што нападніца — 28-гадовая жыхарка Нэшвілу. Яе імя не называецца.

У прэзбітэрыянскай школе ў Нэшвіле вучацца каля 200 дзяцей ад дзіцячага сада да шостай клясы. У ёй працуюць 33 настаўнікі.

Мэр Нэшвілу Джон Купэр выказаў спачуваньні сем’ям загінулых. Пра сваю салідарнасьць зь імі заявіла і першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн.

Гэта 128-ы выпадак масавай страляніны ў ЗША сёлета. Экспэрты ФБР адзначаюць, што жанчыны вельмі рэдка ўчыняюць масавую страляніну. Яны складаюць толькі каля двух працэнтаў ад усіх стралкоў, якія адкрываюць агонь у грамадзкіх месцах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG