Горадзенскі гарвыканкам вынес на грамадзкае абмеркаваньне назвы 11 новых вуліц. Восем зь іх маюць намер назваць у гонар расейскіх гарадоў-пабрацімаў. Заўвагі і прапановы выканкам прымае да 15 траўня.
Пра гэта паведамляе партал «Зеркало».
Гарадзкая тапанімічная камісія прапануе гараджанам два варыянты назвы праектаванага элемэнта вулічна-дарожнай сеткі ад вуліцы Карскага да мікрараёну Забалаць — вуліца Ўсходняя кальцавая альбо вуліца Прытыцкага (у гонар савецкага партыйнага дзеяча, які працаваў у Горадзенскім абкаме партыі ў пасьляваенныя гады).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менскі гарвыканкам адмовіўся абмяркоўваць перайменаваньне вуліцы Карла Маркса ў гонар Васіля БыкаваВуліцы і завулкі індывідуальнай забудовы ў мікрараёне Баранавічы-11 плянуецца назваць у гонар гарадоў-пабрацімаў Горадні: Валагодзкая, завулак Валагодзкі, Габалінская, завулак Габалінскі, Тамбоўская, Туапсінская, Ухцінская, завулак Ухцінскі, Хімкінская.
Усе гарады-пабрацімы, за выключэньнем аднаго, знаходзяцца на тэрыторыі Расеі. Горад-пабрацім Горадні Габала — у Азэрбайджане.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Замест Беларускай, Менскай, Берасьцейскай ва Ўкраіне зьявіліся вуліцы Каліноўскага, Жызьнеўскага, Скоблі і «Літвіна» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве прапанавалі перайменаваць 279 аб’ектаў, назвы якіх зьвязаныя з Расеяй і Беларусьсю