Як піша «Медиазона», яго абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве (арт. 356 КК Беларусі).
У сьнежні 2022 году тэлеканал «Беларусь-1» паказаў фільм пра контравыведку КДБ, дзе расказалі пра беларусаў і грамадзян іншых краін, якіх абвінавачвалі ў працы на замежныя спэцслужбы.
Валерыя Раманоўскага ў фільме назвалі «былым начальнікам службы паветранай выведкі» і сказалі, што яму пагражае да 15 гадоў калёніі, але артыкул, паводле якога яго абвінавачваюць, не паведамілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Быў замілаваны Горадняй». Што расказалі сябры паляка, якога ў Беларусі асудзілі за «агентурную дзейнасьць»У сюжэце «Беларусь-1» расказвалася, што падчас службы сваяк зь Літвы «зьвёў» падазраванага з агентамі дэпартамэнту дзяржбяспекі краіны. Для іх Раманоўскі нібыта фатаграфаваў службовыя дакумэнты, а аднойчы перадаў спэцслужбам зьвесткі аб будаўніцтве БелАЭС, сьцьвярджалася ў фільме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нападаць не зьбіраюцца, але дывэрсантаў засылаюць. Навошта Лукашэнку атмасфэра шпіёнаманіі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Схапілі толькі за тое, што ўкраінец і меў Signal на тэлефоне». Маці пра затрыманага ў Віцебску «агента» зь фільма АНТ