Кампанія-грузаперавозчык LTG Cargo, якая належыць групе Lietuvos geležinkeliai (LTG, «Літоўскія чыгункі») на мінулым тыдні адкінула больш за 20 беларускіх заявак, а з пачатку вясны колькасьць адмоў склала каля 500, піша літоўскі партал Delfi.lt.
На мінулым тыдні LTG Cargo зь 744 заявак на перавозку грузаў паміж Літвой і замежнымі краінамі адхіліла 73. З адхіленых заявак 22 тычыліся экспарту або імпарту зь ці ў Беларусь, паведамляе кампанія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларускія ўлады абыходзяць заходнія санкцыіПаводле дадзеных «Літоўскіх чыгунак», усяго з 1 сакавіка LTG Cargo адхіліла 1131 заяўку: амаль палова зь іх (500) былі зьвязаныя з беларускім экспартам ці імпартам.
Раней прэзыдэнт і прэм’ер Літвы падтрымалі ідэю поўнай забароны чыгуначнага транзыту беларускіх грузаў. Акрамя таго, Літоўскія чыгункі скасавалі кантракт з клайпедзкім тэрміналам, дзе «Беларуськалій» валодае 30% акцый.
13 студзеня літоўскія службы пачалі расьследаваньне факту кантрабанды ўгнаеньняў «Гродна Азота», які трапіў пад санкцыі Эўразьвязу. У некалькіх кампаніях, як мяркуецца, датычных да «ценявых» схем, прайшлі ператрусы, затрымалі двух падазраваных і груз карбаміду больш як на 2 млн эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўская чыгунка затрымала 15 вагонаў зь беларускімі ўгнаеньнямі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Літоўскія чыгункі» ў студзені-лютым адхілілі 9% заявак на грузы зь Беларусі праз падазрэньні ў абыходзе санкцыяў