Міліцыя расьсьледуе сьмерць студэнта 4-га курсу Горадзенскага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсітэту Тышана Куляратны са Шры-Ланкі, цела якога знайшлі ў інтэрнаце.
Пра здарэньне паведамляе выданьне Сolombopage.page.
Выданьне адзначаецца, што маці навучэнца забіла трывогу, калі не магла да яго датэлефанавацца. Яна зьвязалася зь сябрамі сына, якія і знайшлі ў пакоі ягоны труп. Беларускія сілавікі высьвятляюць, ці была сьмерць студэнта-мэдыка суіцыдам ці ён памёр зь іншай прычыны.
На радзіме хлопец вучыўся ў прэстыжнай школе і паступіў у Горадзенскі мэдунівэрсытэт, каб стаць лекарам. Ён згадваецца як прызэр унівэрсытэцкіх алімпіяд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інцыдэнт на тэрыторыі амбасады Беларусі ў Вільні: невядомы хацеў справакаваць пажар