Праверкі баявой гатоўнасьці апошнім часам праводзяцца ў Беларусі рэгулярна. Новая праверка прызначана на травень.
«Адпрацоўка практычных дзеяньняў сплянаваная пры правядзеньні вучэньняў і трэнінгаў рознага маштабу, падчас некаторых зь іх прадугледжана ажыцьцявіць заклік вайсковаабавязаных, агульная колькасьць якіх не перавысіць 1000 чалавек. Адной з асаблівасьцяў комплекснай праверкі будзе апрабацыя фармаваньня атрадаў народнага апалчэньня і выкананьне імі вучэбна-баявых задач у інтарэсах падтрыманьня ваеннага становішча», — гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
У прызначаныя раёны адправілася тэхніка — адлегласьць 300 км. На маршруце, сярод іншага, будуць трэнаваць авіяцыйнае прыкрыцьцё наземных войскаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нападаць не зьбіраюцца, але дывэрсантаў засылаюць. Навошта Лукашэнку атмасфэра шпіёнаманіі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі вайсковы кантынгент у Беларусі налічвае каля 2,8 тысяч чалавек, — камандуючы ўкраінскімі войскамі