«Сёньня была прынята важная заява, якой Вярхоўная Рада Ўкраіны асудзіла рашызм як ідэалёгію і практыку, якія ляжаць у аснове дзяржаўнай палітыкі Расейскай Фэдэрацыі», — напісаў ён у Facebook.
У заяве парлямэнт Украіны зьвяртаецца да ААН, Эўрапарлямэнту, ПАРЭ, Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, Парлямэнцкай асамблеі NATO, урадаў і парлямэнтаў замежных краін з заклікам падтрымаць асуджэньне ідэалёгіі, палітыкі і практыкі «рашызму».
Вярхоўная Рада таксама заклікае міжнародную супольнасьць прымяніць рэальныя захады, якія дазволяць прыцягнуць вайскова-палітычнае кіраўніцтва Расеі да адказнасьці за зьдзяйсьненьне злачынства агрэсіі, ваенных злачынстваў, злачынстваў супраць чалавечнасьці і генацыду супраць Украіны і яе народу, сказаў сьпікер.
Згодна з зацьверджанай заявай, прыкметамі «рашызму» зьяўляюцца: мілітарызм, культ правадыра і сакралізацыя дзяржаўных інстытутаў, самаўзьвялічваньне Расейскай Фэдэрацыі шляхам гвалтоўнага ўціску і/або адмаўленьня існаваньня іншых народаў, навязваньне расейскай мовы і культуры іншым народам, прапаганда ідэй «русского мира», сыстэматычнае парушэньне нормаў і прынцыпаў міжнароднага права, сувэрэнных правоў іншых дзяржаў, іх тэрытарыяльнай цэласнасьці і міжнародна прызнаных межаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На працягу майго жыцьця я пабачу свабодную Беларусь». Каця Марголіс пра сутнасьць «рашызму» і розьніцу паміж беларусамі і расейцамі