«Увесь комплекс: і ваенныя, і міліцыя, і Камітэт дзяржбясьпекі, і пагранічнікі, і тэрытарыяльная абарона, і народнае апалчэньне — агулам у нас будзе пад 1,5 млн чалавек, якія са зброяй у руках будуць абараняць сваю краіну ў выпадку неабходнасьці». — заявіў Вальфовіч. Яго словы цытуе BPN.
Паводле яго, ваеннаабавязаныя, прызваныя з запасу і сёньня «знаходзяцца ў акопах», «разумеюць, для чаго іх заклікалі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі ў Беларусі спыніцца тэрор? 4 варыянты ад Арцёма Шрайбмана«Ваенна-палітычная абстаноўка бурліць. Як у сьвеце, так і вакол Рэспублікі Беларусь. Каб гэты пункт кіпеньня не перайшоў у пункт выбуху, неабходна праводзіць у тым ліку такія мерапрыемствы... Каб забясьпечыць мір і бясьпеку, трэба перш за ўсё падтрымліваць баявую гатоўнасьць усіх сіл і сродкаў сыстэмы гарантаваньня нацыянальнай бясьпекі, па-іншаму — усіх структур ваеннай арганізацыі дзяржавы», — сказаў Вальфовіч, якога цытуе прэс-служба Мінабароны.
Аляксандр Лукашэнка, які неаднаразова сьцьвярджаў, што на кантраляваную ім тэрыторыю зьбіраюцца напасьці Ўкраіна і краіны NATO, 28 красавіка падчас паездкі ў Ветку (Гомельская вобласьць) зьмяніў рыторыку: «Ніхто на нас нападаць не зьбіраецца. У тым ліку ўкраінцы. Ды і заходнікі, з якімі я сустракаюся, яны мне кажуць: «Аляксандр Рыгоравіч, спадар прэзыдэнт, да вас ні ўкраінцы, ні палякі не зьбіраюцца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: Моладзь працаваць не жадае і ня ўмее і не ўтрымае краіну