Супрацоўніку Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка Бортніку прызначылі 15 дзён арышту
Паводле папярэдняй інфармацыі, Ігару інкрымінавалі арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за «экстрэмісцкія» падпіскі на YouTube.
У супрацоўніка Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка Ігара Бортніка падчас арышту забралі 300 рублёў у якасьці кампэнсацыі за данат.
Навукоўца затрымалі 29 сакавіка. Пазьней наваполацкая судзьдзя Зінаіда Балаболава двойчы асудзіла Ігара паводле адміністрацыйных пратаколаў. Першы раз яго абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП) і арыштавалі на 10 дзён. Але пасьля заканчэньня тэрміну яго перазатрымалі за «несанкцыянаванае пікетаваньне» і прызначылі яшчэ 13 сутак.
Аднак пасьля адбыцьця «сутак» ён зноў ня выйшаў — мяркуецца, у панядзелак адбудзецца суд паводле арт. 19.11 КаАП. Паведамляецца, што падчас адбыцьця арышту ў яго забралі 300 раблёў у якасьці кампэнсацыі за данат на Facebook. Акрамя гэтага, цяпер ён праходзіць цяжкую рэабілітацыю пасьля ня вельмі ўдалай апэрацыі па выдаленьні міжхрыбеткавай грыжы. Ад моцных боляў сьпіне ён ня можа спаць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 16 красавіка: Супрацоўнікаў Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка Бортніка і Супранёнка перавялі ў віцебскае СІЗАБабруйчаніна асудзілі на 2 гады «хіміі» за «зьдзек з дзяржаўных сымбалаў»
У судзе Бабруйскага раёну і Бабруйску 23 студзеня асудзілі Аляксея Дзям’янчыка паводле арт. 370 КК («Зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў»). Судзьдзя Вольга Серакова прызначыла Аляксею 2 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімію»).
Падрабязнасьці справы пакуль невядомыя. Як паведамляе MAYDAYMog, мужчына не пагадзіўся з прысудам і абскардзіў яго ў Магілёўскім абласным судзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 27 красавіка: Жыхара Смаргоняў асудзілі на 1,5 года калёніі за абразу Лукашэнкі