У Горадні затрыманы былы бубнач гуртоў «КальЯн» і Dzieciuki Аляксандар «Сыр» Сыраежка.
Таксама затрымалі 54-гадовага прадпрымальніка з Зэльвы Віктара Ламеку, які заплаціў 1800 рублёў штрафу за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», а затым на яго завялі справу пра «паклёп на Лукашэнку», піша «Наша ніва». Раней мужчына быў актыўны ў колах прадпрымальнікаў і абараняў іх у судах, а таксама судзіўся з падатковай. Цяпер яго ўтрымліваюць у СІЗА-6 у Баранавічах.
Таксама затрымалі экс-чэмпіёна Эўропы ў каратэ-кёкусінкай Давіда Ацьмана. 30-гадовы спартовец заваяваў чэмпіёнскі тытул у 2021 годзе. Ён валодаў фітнэс-клюбам «Тытан», а праўладныя СМІ яшчэ нядаўна называлі яго «волатам з Горадні».
Акрамя іх, сілавікі паказалі на сваіх відэа яшчэ чацьвярых затрыманых. ГУБАЗіК сьцьвярджае, што гэта толькі частка тых, да каго прыйшлі падчас «аблавы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшаў на волю ўладальнік горадзенскай крамы «Цудоўня» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Галоўная даносчыца Беларусі». Хто такая Вольга Бондарава, якая змагаецца з Геніюш, Марзалюком і «Хагі-Вагі»